Навіны       Аб арганізацыі       Кантакты       Форум       Спасылкі       Пошук
Галоўная
Навіны
Аб арганізацыі
Кантакты
Праекты ТБМ
Форум
Стары сайт
Спасылкі
Пошук
Архівы


Бясплатны хостынг


Галоўная
Літаратурныя сустрэчы ў траўні 2008 года на сядзібе ТБМ

Дата правядзення

Час правядзення

Тэма семінара

Вядоўца

Месца правядзення

15.05

18.30

"Міфалагічныя матывы і метафізічны светапогляд у літаратуры XX ст. "

 

 

Антаніна Хатэнка

ТБМ

22.05

18.30

“Беларуская літаратура і свет”

Буквар у жыцці дзіцяці

 

Анатоль Клышка

ТБМ

27.05

18.30

"Наша спадчына і сучасны літаратурны працэс "

Прэзентацыя аўдыёкнігі “Адкуль наш род”

 

Уладзімер Арлоў

ТБМ

 
Бланк для ахвяраванняў
Паважаныя сябры, націснуўшы на загаловак, глядзіце бланк для ахвяраванняў, які Вы можаце выкарыстаць пры пералічэнні грошаў на наш рахунак.
 
Дапаможам ТБМ!
Паважаныя сябры і прыхільнікі роднай беларускай мовы! Да Вас звяртаецца сакратарыят ТБМ з просьбаю аб дапамозе.
Паводле новага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 24 красавіка гэтага года кошт арэнды за сядзібу ТБМ павышаецца ў 10 разоў і дасягне 846,5 еўра ў месяц. Акрамя таго, мы мусім аплачваць тэлефон, камунальныя і паштовыя паслугі.
Нягледзячы на шматлікія звароты грамадзян Беларусі ў Адміністрацыю і Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта з просьбай пакінуць для ТБМ ранейшы кошт арэнды, 16 красавіка мы атрымалі адмоўны адказ.
Такое грамадскае аб’яднанне, як Таварыства беларускай мовы, мэта дзейнасці якога – садзейнічанне набыццю беларускай мовай рэальнага статуса дзяржаўнай, не надта патрэбнае сённяшняй уладзе, бо размаўляць і працаваць на роднай мове тытульнай нацыі краіны яна ўпарта не жадае, ігнаруючы тым самым асноўны закон краіны – Канстытуцыю.
Для таго каб утрымаць сядзібу арганізацыі ў Менску ў гэтых умовах, нам неабходна штомесяц збіраць 5 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе ахвяраванняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ. Калі пяць тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго адну тысячу рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў каторы раз прадэманструе сённяшняй уладзе сваю годнасць. Імёны асобаў, якія ахвяруюць пасільныя сродкі на выратаванне ТБМ, будуць надрукаваныя ў газеце “Наша слова”, што стане гістарычным сведчаннем змагання грамадзян за права “людзьмі звацца”.
Мы просім беларускіх журналістаў праявіць салідарнасць і давесці наш заклік да грамадзян Беларусі.
Рахунак ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” №3015212330014 ў Гардырэкцыі ААТ “Белінвестбанка”, код 764.

Прыняты на пасяджэнні сакратарыята ТБМ
22 красавіка 2008 г.
 
На нашым рахунку ўжо тры мільёны
Дарагія сябры, на рахунку ТБМ па стане на 21 красавіка паступіла тры мільёны рублёў ахвяраванняў і сяброўскіх складак.
У апошні тыдзень акрамя жыхароў Менска нам дапамаглі прыхільнікі захавання і пашырэння роднага слова з Глыбокага, Пастаў, Шчучына, Жлобіна, Слаўгарада, Мядзельскага раёна і іншых гарадоў і вёсак Беларусі.
Такім чынам, калі да 15 траўня мы збярэм яшчэ два мільёны, то зможам заставацца ў сваёй сядзібе да чэрвеня на законных падставах. Я таксама выказваю падзяку нашым актывістам, якія сабралі сотні подпісаў у нашу падтрымку. Прыхільнікі ТБМ павінны дакладна ведаць, што прыхільнікі ТБМ жывуць і працуюць не толькі ў Менску, але і па ўсёй краіне.
Будзьма разам і мы пераможам!

З павагай і ўдзячнасцю,
Старшыня ТБМ                                                                Алег Трусаў

 
У сядзібе ТБМ распачалася Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка

 

15 сакавіка а 14 гадзіне  у сядзібе ТБМ распачалася Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка прысвечаная 90 - угодкам   абвяшчэння БНР.
Гэта дата абрана невыпадкова, бо менавіта 15 сакавіка 1994 года была прынятая  першая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь. У ёй адзінай дзяржаўнай мовай у краіне стала беларуская мова, што сведчыла аб перамозе здаровага сэнсу сярод большасці дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі розных палітычных поглядаў.
У дыктоўцы прынялі ўдзел амбасадары і прадстаўнікі амбасадаў Славакіі, Швецыі, Польшчы, Літвы, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краін.
На пачатку дыктоўкі яны зачыталі вершы класікаў сваіх нацыянальных культур, прысвечаных роднай мове, якія былі перакладзены на беларускую мову. Дыпламат  Вялікабрытаніі прачытаў верш Янкі Купалы ў перакладзе на англійскую мову.
У якасці тэксту дыктоўкі была прапанавана адаптаваная да сучаснай беларускай мовы "Прадмова" да зборніка "Дудка беларуская", напісаная Ф. Багушэвічам. 
Сама Агульнанацыянальная дыктоўка адбудзецца на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі 23 сакавіка 2008 года.

 
Існаванне ТБМ знаходзіцца пад пагрозай
 
Пастанова Рады ТБМ аб скліканні чарговага X з'езда ТБМ
 
Зварот Рады ТБМ
Зварот Рады ТБМ да кіраўніка Рэспубліканскай камісіі па ўпарадкаванні выкарыстання адміністратыўных будынкаў, пабудоў, вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці спадара Мікалая Дамашкевіча                                  
 
Зварот Рады ТБМ
Існаванне ТБМ знаходзіцца пад пагрозай
 
Збіраем подпісы
Паважаныя сябры! Распачаўся збор подпісаў грамадзян да Старшыні Рэспубліканскай камісіі па ўпарадкаванні выкарыстання адміністратыўных будынкаў, пабудоў, вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці М. Ф. Дамашкевіча з мэтай пакінуць для сядзібы ТБМ у Мінску льготныя ўмовы арэнды.
Калі ласка, далучайцеся да нашай ініцыятывы.
Націснуўшы на загаловак, глядзіце ўзор бланку.
 
Распачынаецца збор подпісаў
Шаноўныя сябры! Распачаўся збор подпісаў грамадзян да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Г. М. Нявыгласа з мэтай пакінуць для сядзібы ТБМ у Мінску льготныя ўмовы арэнды.
Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да нашай ініцыятывы.
Націснуўшы на загаловак, глядзіце ўзор бланку.

 

 
Заклік ТБМ з нагоды 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі
Незалежнасць нашай краіны ўпершыню была агалошаная на ўвесь свет 25 сакавіка 1918 года. 90 гадоў таму беларусы зрабілі свой палітычны выбар. Беларуская мова стала мовай суверэннай Беларускай Народнай Рэспублікі. На ёй былі напісаныя дзяржаўныя акты, яна стала рабочай мовай Урада БНР.
 
Адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў канферэнц-зале сталічнага Палаца мастацтва ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы.
 
Наперадзе чарговы з’езд ТБМ
Паважаныя сябры! На апошнім сваім паседжанні Рада ТБМ вырашыла ў адпаведнасці з нашым статутам у кастрычніку гэтага года правесці чарговы з’езд ТБМ. У сувязі з гэтым трэба зараз пачаць падрыхтоўчую працу.
Таксама, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам да 1 сакавіка кіраўніцтва павінна накіраваць у Міністэрства юстыцыі звесткі аб дзейнасці ТБМ за мінулы год і інфармацыю аб усіх зарэгістраваных рэгіянальных структурах ТБМ.
Таму я вельмі прашу кіраўнікоў нашых мясцовых суполак і іншых структур да 1 лютага зрабіць наступную працу: (націсніце на назву матэрыяла)
 
Імпрэза ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы
21 лютага ТБМ ладзіць святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы, заснаванага па ініцыятыве ЮНЕСКА. Мерапрыемства мае адбыцца ў сталічным Палацы мастацтва па вул. Казлова, 3.
Падчас імпрэзы плануецца прэзентацыя "Беларуска-ўкраінскага слоўніка", выдадзенага напрыканцы мінулага года ва Украіне, а таксама выступы беларускіх мовазнаўцаў, вядомых пісьменнікаў, перакладчыкаў, спевакоў.
Пачатак імпрэзы прызначаны на 15-ю гадзіну.
Уваход вольны.

 
Зварот ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы
Паважаныя беларусы!
21 лютага ва ўсім свеце на розных узроўнях адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны па рашэнні ЮНЕСКА.
Нягледзячы на паважны ўзрост і значныя высокамастацкія творы, наша родная беларуская мова сёння знаходзіцца ў складаных умовах. Таму ініцыятыва міжнароднай грамадскасці адзначаць гэты дзень для нас надзвычай актуальная і запатрабаваная.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" звяртаецца да ўсіх грамадзян Беларусі: смялей і ахвотней карыстайцеся беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях! Мы цвёрда перакананы: штодзённае ўжыванне спрадвечнай мовы беларускага народу ўзбагаціць нас духоўна, напоўніць творчым натхненнем і надасць сілы для стварэння выдатных умоў жыцця ў нашай краіне.
Разам з беларускай мовай у міжнародную супольнасць!

Прынята на пасяджэнні Сакратарыята ТБМ 12 лютага 2006 г.
 
Зварот. Патрабуем нацыянальныя календары!
Сярод рэчаў, без якіх не можа абысціся чалавек – каляндар. Яго значэнне фактычна такое ж, як гадзінніка. Таму невыпадкова яны ёсць у кожнай  краіне. Маем і мы сваю адметную гісторыю календара.
Самы стары нацыянальны “Гаспадарчы каляндар” на 1819 год быў выдадзены ў Вільні. З таго часу ў дзяржаўных выдавецтвах нашай краіны пабачылі свет календары розныя па сваёй тэматыцы і прызначэнні: насценныя, настольныя, перакідныя, адрыўныя, кішэнныя, табель-календары, мастацкія, канфесійныя, штодзённікі ды іншыя. Бясспрэчна, каляндар – адно з самых запатрабаваных выданняў, якое мае літаральна кожная сям’я. Пад Новы год – гэта адзін з добрых памятных падарункаў, што дае ўяўленне пра краіну, пра яе адметнасці.
На Беларусі цягам апошняга дзесяцігоддзя адзіным календаром на беларускай мове, які карыстаўся вялікай папулярнасцю ў народзе, заставаўся адрыўны каляндар “Родны край”. На жаль, сёлета мы не маем ніводнага нацыянальнага календара!!!
Што гэта? Недасведчанасць дзяржаўных чыноўнікаў ці наўмыснае пазбаўленне грамадзян нашай дзяржавы сваіх нацыянальных каштоўнасцяў?
Таварыства беларускай мовы выказвае сваё абурэнне такой з'явай і заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян краіны падтрымаць наш зварот да Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем выдаць на 2009 год самыя разнастайныя календары на  нацыянальнай мове беларусаў.

29 студзеня 2008 г.
Прыняты на пасяджэнні
Сакратарыята Таварыства беларускай мовы

 
Распачынаецца збор подпісаў

Шаноўнае спадарства!
Распачаўся збор подпісаў грамадзян да Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ул. В. Русакевіча за забеспячэнне жыхароў краіны нацыянальнымі беларускамоўнымі календарамі. Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да нашай ініцыятывы. Націснуўшы на загаловак, глядзіце ўзор бланку.


 
У Новым годзе - новыя справы


Вось і адышлі ў нябыт чарговыя Каляды. Дзякуючы нашай з Вамі працы, дарагія сябры, яны былі больш беларускімі, чым мінулыя. Міністэрства сувязі па нашай просьбе забяспечыла грамадзян Беларусі цудоўнымі беларускамоўнымі паштоўкамі, маркамі і канвертамі. Узмацнілася на Калядах беларуская мова не толькі у касцёле, але і ў нашай праваслаўнай царкве. Нават беларускае тэлебачанне зрабіла навагоднюю перадачу па матывах неўміручай Купалаўскай “Паўлінкі” замяніўшы польскі акцэнт некаторых герояў на расейскі, прычым была аддадзена даніна і ангельскай мове, дзякуючы Кіркораву і Калдуну. Але лепей англамоўная, чым рускамоўная папса, бо яна больш дасканалая і не такая шкодная для беларускай ментальнасці.
 
Да юбілею Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ТБМ выдала новы кішэнны каляндарык на 2008 год

 
Заява Сакратарыята ТБМ
З нядаўна падрыхтаванага адукацыйнага Стандарту па сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах выключаны курс "Беларуская мова. Прафесійная лексіка". У інтэрв'ю газеце "Звязда" за 12 снежня 2007 г. загадчык кафедры праектавання адукацыйных сістэм Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Анатоль Макараў патлумачыў, што гэта робіцца ў сувязі з пераходам вышэйшай школы на дыферэнцыраваныя тэрміны навучання і гэта патрабуе змяншэння аб'ёму вучэбнага плана. "Неперспектыўнай" дысцыплінай у чыноўнікаў аказалася беларуская мова.
У сучаснай сярэдняй  (пераважна рускамоўнай) школе валоданне вучнямі дзяржаўнай беларускай мовай, як правіла, знаходзіцца на невысокім узроўні.  Выпускнікі, а таксама студэнты малодшых курсаў ВНУ маюць значныя праблемы, калі ім даводзіцца выказвацца па-беларуску на тэмы сваёй прафесіі. Дзеля частковага выпраўлення гэтай сітуацыі да гэтай пары ў ВНУ Беларусі выкладаецца спецыяльны курс "Беларуская мова. Прафесійная лексіка".
Рада ТБМ заяўляе пра сваю рашучую нязгоду са спробай зноў выключыць курс "Беларуская мова. Прафесійная лексіка" з адукацыйнага Стандарту па сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах. Вольнае валоданне беларускай мовай неабходна спецыялістам любой галіны.
З гэтай нагоды ўзгадваюцца словы народнага паэта Якуба Коласа з яго перадсмяротнага ліста ў ЦК КПБ: "Пратэставаць супраць роднай мовы, з аднаго боку, могуць людзі па неразуменні, а з другога – нашы ворагі..." Цалкам падзяляем меркаванне нашага нацыянальнага генія і спадзяёмся, што яно будзе ўлічана і пры зацвярджэнні адукацыйнага Стандарту.


Аднагалосна прынята на пасяджэнні Рады ТБМ
16.12.2007 г.
г. Мінск

 
Рэзалюцыя ўдзельнікаў круглага стала па правапісе
 
 
Запрашаем наведаць выставу беларускай кнігі і музыкі ў сядзібе ТБМ
Адрас сядзібы: г. Мінск, вул. Румянцава, 13. На выставе можна пазнаёміцца з кнігамі па беларускай гісторыі, навуковымі выданнямі, мастацкай літаратурай, серыяй "Беларускі кнігазбор" ды інш., а таксама класічнымі і новымі запісамі беларускай музыкі.
Выстава працуе штодня апроч выходных з 10 да 18 гадзін.
 
Захаваем адзіную беларускамоўную школу ў Глыбокім

Заява Сакратарыята ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны"


Вось ужо шэсць гадоў у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці працуе цалкам беларускамоўная сярэдняя школа № 3 з ліцэйскімі класамі. Школа мае стабільна высокія вынікі вучэбна-выхаваўчага працэсу, яе выпускнікі штогод паступаюць і вучацца ў прэстыжных ВНУ нашай краіны.

 
Заява Сакратарыяту ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”
4 красавіка гэтага года Савет Міністраў унёс на разгляд Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Праект Закона “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. У траўні Праект быў змешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь у камп’ютэрным банку дадзеных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь (адрас сайта: www.pravo.by), а 13 жніўня — на сайце Міністэрства адукацыі (www.minedu.unibel.by).
 
Распачынаецца збор подпісаў
Шаноўнае спадарства!
З 10 жніўня распачаўся збор подпісаў да Старшыні Мінгарвыканкама М. П. Паўлава з мэтай надання адной з вуліц Менска імя Народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і адкрыцця на доме, дзе ён жыў, мемарыяльнай шыльды. Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да нашай ініцыятывы. Націснуўшы на загаловак, глядзіце ўзор бланку.
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 1 - 26 з 31